Nikkei 225

Nikkei 225 (Nikkei 225, Stock Average, яп. 日経平均株価', 日経225) – адзін з найважнейшых фондавых індэксаў Японіі. Упершыню індэкс быў апублікаваны 7 верасня 1950 года Такійскай фондавай біржай пад назвай TSE Adjusted, Stock Price Average.

З 1970 года індэкс вылічваецца японскай газетай The Nihon Keizai, Shimbun.

15 лютага 2021 года індэкс Nikkei 225 пераадолеў адзнаку ў 30 000 пунктаў, што стала самым вялікім вынікам за апошнія 30 гадоў. Прычынай росту з'яўляецца праграма грашова-крэдытнага стымулявання, рэалізаваная Банкам Японіі для змякчэння фінансавых вынiкаў пандэміі COVID-19.[1]

Па стану на канец 2022 года найбольшы ўплыў на індэкс аказвае кампанія Tokyo Electron (TYO: 8035).

  1. Nikkei index hits 30,000 for first time in three decades. asia.nikkei.com. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2021. Праверана 15 лютага 2022.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search